-1/2 вілка капусты,
-2-3 чырвоных балгарскіх перца,
-1 невялікі жоўты балгарскі перац,
-пучок зялёнай цыбулі,
-1 сярэдні яблык,
-1/2 шклянкі алею,
-соль,
-зеляніна.
Капусту нашаткуйце, выкладзіце ў рондаль, дадайце трохі вады і ледзь пагатуйце яе, увесь час памешваючы, каб яна стала мяккай. Гатовую капусту адкіньце на друшляк, астудзіце і выкладзіце ў міску. Перцы вымыйце, разрэжце напалову і выдаліце асяродкі. Нарэжце мякаць саломкай. Цыбулю дробна пасечыце. Яблык ачысціце ад скуркі, выражце асяродак і натрыце на буйнай тарцы. Зеляніну дробна пасечыце. Дадайце алей, усё перамяшайце і выкладзіце ў салатніцу. Гатовую салату перад падачай на стол упрыгожце галінкамі зеляніны, кубікамі перцу і долькамі яблыка.
|