-300 г белакачаннай капусты,
-150 г яблыкаў,
-100 г морквы,
-70 г сліў,
-50 г зялёнай цыбулі,
-30 г разынак,
-3 ст. лыжкі маянэза,
-3 ст. лыжкі кефіру,
-воцат,
-цукар,
-соль.
Капусту нашаткаваць і перацерці з соллю да з'яўлення соку. Моркву і яблыкі нацерці на буйнай тарцы, слівы і цыбулю дробна нарэзаць. Усе прадукты перамяшаць і заправіць сумессю з маянэза з кефірам.
|