-300 г белакачаннай капусты,
-200 г бульбы,
-150 г цыбулі,
-100 г салёных грыбоў,
-1-2 долькі часныку,
-алей,
-соль.
Капусту нашаткаваць і перацерці з соллю да з'яўлення соку. Бульбу адварыць у мундзіры і нарэзаць дробнымі кубікамі. Грыбы і цыбулю дробна нарэзаць, часнык нацерці на тарцы. Усе прадукты змяшаць, па густу пасаліць і заправіць алеем.
|