-1/2 сярэдняга вілка белакачаннай капусты,
-2-3 сярэдніх яблыка,
-3-4 слівы,
-5-6 вішань,
-сок 1/2 цытрыны,
-алей,
-цукар па густу.
Дробна нашаткуйце капусту, ачысціце ад лупіны яблыкі і выражце асяродак. Натрыце іх на буйнай тарцы. Парэжце слівы, дадайце вішні. Усё перамяшайце, пасыпце цукрам, дадайце сок цытрыны і запраўце алеем. Гатовую салату выкладзіце ў салатніцу і ўпрыгожце вішнямі і долькамі яблыкаў.
|