-300 г браколі,
-100 г бульбы,
-100 г морквы,
-50 г кораня салеры,
-100 г свежых агуркоў,
-50 мл алею,
-зеляніна пятрушкі і кропу,
-соль.
Браколі адварыць у падсоленай вадзе, адцадзіць і астудзіць, разабраць на дробныя галінкі. Бульбу, моркву і карані салеры адварыць, ачысціць і нарэзаць невялікімі кубікамі. Свежыя агуркі ачысціць ад скуркі і нарэзаць тонкімі кружкамі. Усе прадукты змяшаць, дадаць па густу соль і паліць алеем. Старанна ўсё перамяшаць і пасыпаць салату дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі і кропу.
|