-500 г браколі,
-200 мл гародніннага булёна (ці вады),
-50 мл сланечнікавага алею,
-соль,
-1 маленькі кавалачак свежага імбіра,
- молаты белы перац,
-1 ст. лыжка дробна нарэзанай зеляніны (меліса, пятрушка, шніт-цыбуля),
-2 ст. лыжкі здробненага міндаля.
Браколі памыць і прасушыць, падзяліць на суквецці. Пакласці суквецці браколі ў кіпячы гароднінны булён і варыць на невялікім агні 5 хвілін. Затым шумоўкай выняць іх з рондаля і астудзіць. Перамяшаць сланечнікавы алей з зелянінай, невялікай колькасцю солі, нацёртым імбірам і перцам. Паліць суквецці браколі і пакінуць для прамочвання на 30 хвілін. Падсмажыць міндаль да залацістага колеру, пасыпаць салату з капусты.
|