-300 г брусэльскай капусты,
-300 г дробнай маладой бульбы,
-100 г зялёнай цыбулі,
-50 г зеляні кропу,
-соль,
-75 мл алею.
Вымытыя качанчыкі капусты адварваць у салёным кіпені 10-12 хвілін, адкінуць на друшляк. Перамяшаць з дробнай адваранай маладой бульбай, нарэзанай кольцамі зялёнай цыбуляй і дробна нарэзаным кропам. Пасаліць, паліць алеем, упрыгожыць салату зелянінай кропу.
|