-400 г брусэльскай капусты,
-120 г зялёнай цыбулі,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-150 г памідораў,
-150 г салодкага перцу,
-1 цытрына,
-200 г маянэза,
-зеляніна,
-цукар,
-чорны молаты перац,
-соль.
Качанчыкі капусты нашаткаваць, рэпчатую і зялёную цыбулю дробна нарэзаць. Памідоры нарэзаць тонкімі лустачкамі, перац - лапшой. Усю гародніну перамяшаць, заліць цытрынавым сокам і даць пастаяць на холадзе 1-2 гадзіны. Пасля гэтага салату заправіць маянэзам і дадаць па густу цукар, соль і молаты перац. Упрыгожыць галінкамі зеляніны.
|