-300 г брусэльскай капусты,
-200 г яблыкаў,
-100 г груш,
-50 г морквы,
-50 г пятрушкі,
-50 мл алею,
-50 г ліставой салаты,
-1/2 цытрыны,
-соль,
-1 г. лыжка цукру,
-чорны молаты перац.
Качанчыкі брусэльскай капусты нарэзаць праз храпку тонкімі лустачкамі. Сырую моркву нарэзаць саломкай. З яблыкаў і груш выдаліць асяродак і нарэзаць мякаць тонкімі лустачкамі. У пятрушкі адлучыць ад сцябла зялёныя лісточкі. Усе прадукты паскладаць пластамі ў салатніцу на лісце салаты, размеркаваўшы моркву і зеляніну зверху. Салатную запраўку, прыгатаваную з алею, соку цытрыны, цукровага пяску, солі і перцу, падаць асобна.
|