-400 г брусэльскай капусты,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-1/2 цытрыны,
-2 г. лыжкі цёртага хрэна,
-50 мл алею,
-30 г зялёнай цыбулі,
-зеляніна,
-соль.
Качанчыкі капусты разрэзаць на чвэртачкі і прыпусціць у невялікай колькасці вады. Адкінуць на друшляк і заправіць сумессю з алею, цытрынавага соку, хрэна, дробна нарэзанай рэпчатай цыбулі і солі. Упрыгожыць салату нарэзанай зялёнай цыбуляй і зелянінай.
|