-2 буракі сярэдняй велічыні,
-2 салёных агурка,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-дробка кмена,
-2 сталовыя лыжкі алею,
-соль,
-цукар,
-сок цытрыны - па густу.
Бурак спячы, ачысціць, нацерці на буйнай тарцы. Агуркі нарэзаць дробнымі кубікамі (калі агуркі таўстаскурыя - ачысціць), цыбулю - кольцамі.
Бурак і салёныя агуркі перамяшаць. Дадаць кмен, алей, соль, цукар і цытрынавы сок па густу.
Зверху пасыпаць кольцамі рэпчатай цыбулі.
|