-бурак (адвараны) - 4 шт.
-рэдзька - 1 шт.
-чарнасліў (без костачак) - 1/2 шклянкі
-аліўкавы алей - 2 ст.л.
-соль - па густу.
Бурак і рэдзьку ачысціце ад лупіны і натрыце на буйнай тарцы. Заліце чарнасліў кіпенем і пакіньце брыняць на 20-25 хвілін, затым зліце ваду і дробна нарэжце яго.
Змяшайце нацёртую гародніну з чарнаслівам, дадайце соль і алей і яшчэ раз перамяшайце.
|