-300 г бурака,
-1 карэньчык хрэна,
-1/2 г. лыжкі кмена,
-1/2 г. лыжкі солі,
-30 мл алею - для пячэння,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-1 г. лыжка цукру,
-50 мл воцату,
-50 мл вады.
Бурак адварыць, нарэзаць лустачкамі, дадаць нацёрты на дробнай тарцы хрэн, пасыпаць кменам.
Ваду з соллю, цукрам і воцатам давесці да кіпення, заліць атрыманым марынадам бурак.
Цыбулю нарэзаць паўколамі і абсмажыць у алеі. Дадаць цыбулю у бурак. Усе інгрэдыенты перамяшаць і выкласці ў салатніцу.
|