-300 г бурака,
-50 г грэцкіх арэхаў,
-2-3 зубка часныку,
-50 мл алею,
-соль - па густу.
Бурак адварыць, ачысціць, нарэзаць дробнымі кубікамі ці нацерці на буйнай тарцы. Прыгатаваць запраўку: арэхі расцерці з нацёртым на тарцы часныком, дадаць 1 г. лыжку кіпячонай вады, соль.
Узбіць гэту сумесь з алеем. Можна прыгатаваць запраўку ў блендэры, змясціўшы туды адразу ўсе прадукты, якія ўваходзяць у яе склад.
Паліць бурак запраўкай. Упрыгожыць салату чвэртачкамі ядраў грэцкіх арэхаў.
|