-300 г бурака,
-200 г баклажанаў,
-50 мл алею,
-1 ст. лыжка воцату,
- соль,
-перац - па густу.
Нацерці на тарцы сыры бурак. Пакласці ў рондаль, дадаць аліўкавы алей, воцат і, зачыніўшы вечкам, патушыць 5-20 хвілін. Баклажаны спячы, ачысціць і дробна пасячы.
Гародніну перамяшаць, дадаўшы яшчэ алею, пасаліўшы і паперчыўшы па густу. Можна дадаць па жаданні рэпчатую ці зялёную цыбулю, пятрушку, кроп.
|