-300 г бурака,
-100 г бульбы,
-1/2 шклянкі белай фасолі,
-100 г салодкага перцу,
-50 мл алею,
-зеляніна,
-соль,
-перац.
Бурак спячы і ачысціць ад скуркі. Бульбу адварыць у лупіне, астудзіць і ачысціць. Фасоль адварыць. Нарэзаць бурак і бульбу кубікамі і змяшаць з варанай фасоллю і салодкім перцам, нарэзаным кубікамі. Пасаліць, паперчыць, заправіць алеем. Выкласці ў салатніцу, упрыгожыць кольцамі перцу і зелянінай пятрушкі ці кропу.
|