-300 г бурака,
-100 г чарнасліву без костачак,
-50 г цукру,
-100 г варанага рысу,
-50 мл алею.
Падрыхтаваны бурак запекчы ў духоўцы, ачысціць і нарэзаць саломкай. Чарнасліў прамыць і заліць кіпенем, дадаць цукар.
Як толькі чарнасліў размягчыцца, злучыць яго з нарэзаным бураком і ўліць настой чарнасліву. Дадаць вараны астуджаны рыс. Салату заправіць алеем.
|