-бурак (вараны) - 2 шт.
-парэчка чорная ці чырвоная – 100 г
-арэхі грэцкія – 60 г
-алей аліўкавы - 2 ст.л.
-зеляніна пятрушкі - 1/2 пучок
-цукар - па густу.
Бурак нарэжце саломкай, арэхі і зеляніну дробна пасечыце. Падрыхтаваныя інгрэдыенты салаты злучыце з парэчкай, дадайце алей, цукар і перамяшайце. Падавайце салату, выклаўшы яе на лісце зялёнай салаты, аформіўшы ягадамі.
|