-300 г бурака,
-50 г рэпчатай цыбулі,
-100 г абсмажаных грыбоў,
-1 ст. лыжка цёртага хрэна,
- 50 мл алею,
-соль.
Вараны ці печаны бурак нацерці на буйнай тарцы. Рэпчатую цыбулю нарэзаць дробнымі кубікамі і абсмажыць на алеі да залацістага колеру.
Свежыя грыбы (шампіньёны ці вешанкі) нарэзаць лустачкамі і абсмажыць у алеі. Усе прадукты злучыць, пасаліць па густу, дадаць цёрты хрэн і перамяшаць.
|