-300 г бурака,
-200 г морквы,
-200 г яблыкаў,
-100 г чарнасліву,
-50 г салаты,
-50 мл кукурузнага алею,
-30 мл цытрынавага соку,
-цукар,
-соль.
У страву на лісцях зялёнай салаты пакласці горкамі вараны бурак, нарэзаны тонкімі лустачкамі, вакол бурака змесцаваць асобнымі невялікімі букетамі свежыя яблыкі і прыпушчаную моркву, нарэзаныя лустачкамі.
Яблыкі апырскаць цытрынавым сокам. Бурак і моркву пасаліць. Салату паліць кукурузным алеем і пакласці цэлы чарнасліў без костачак, паміж горкамі яблыкаў і морквы.
|