-200 - 250 г сырога бурака,
-1 - 2 сталовыя лыжкі хрэна,
-соль,
-цукар па густу,
-сок 1/2 цытрыны,
-1/2 шклянкі смятаны з маянэзам.
Сыры бурак вымыць, ачысціць, нацерці на тарцы, змяшаць з хрэнам, пасаліць, пасаладзіць, закрасіць сокам цытрыны, заправіць смятанай, змяшанай з маянэзам у роўных колькасцях.
У салаты павінен быць добра выяўлены густ хрэна.
|