-500 г варанага бурака,
-1 шклянка вычышчаных грэцкіх арэхаў,
-1 салодкі струкавы перац,
-2 зубка часныку,
-50 мл віннага воцату,
-20 г зеляні каляндры,
-20 г зеляні пятрушкі,
-соль.
Ядры грэцкіх арэхаў разам з зелянінай каляндры і салодкім струкавым перцам прапусціць праз мясасечку ці здрабніць у блендэры, развесці вінным воцатам, дадаць расцёрты з соллю часнык, дробна нарэзаную зеляніну пятрушкі і перамяшаць, з нарэзаным кубікамі бураком.
|