-бурак (адвараны ці выпечаны) - 5-6 шт.
-алей аліўкавы - 1 ст.л.
-воцат бальзамічны - 1 ст.л.
-гарчыца - 1/4 г.л.
-часнык (разрэзаны напалову) - 1 зубчык
-шпінат (свежы) – 100 г
-нут (гатовы) – 350 г
-цыбуля чырвоная (маленькімі, тонкімі долькамі) - 1 шт.
-брынза – 100 г.
Для запраўкі: у маленькім слоічку, які зачыняецца вечкам, злучыце алей, воцат, гарчыцу і часнык. Зачыніце вечка і патрасіце, каб усе інгрэдыенты добра перамяшаліся. Пакіньце прынамсі на 15 хвілін.
Бурак, папярэдне адвараны ці выпечаны, ачысціце і нарэжце невялікімі долькамі. У вялікай місцы злучыце шпінат (калі лісце занадта буйнае, парвіце яго), нут і цыбулю.
Дадайце запраўку, папярэдне выцягнуўшы з яе часнык. Перамяшайце. Раскладзіце салату па талерках. Зверху выкладзіце бурак і раскрышыце брынзу. Паперчыце, пасаліце. Падавайце адразу.
|