-300 г чырвонакачаннай капусты,
-300 г кветкавай капусты,
-1 галоўка рэпчатай цыбулі,
-50 г ліставой салаты,
-соль,
-75 мл алею,
-50 г зеляні каляндры ці пятрушкі.
Чырвонакачанную капусту нарэзаць шашачкамі, бланшаваць і астудзіць. Кветкавую капусту адварваць 3-5 хвілін у падсоленай вадзе, астудзіць і падзяліць на дробныя суквецці.
Рэпчатую цыбулю нарэзаць кольцамі. Гародніну пакласці пластамі на лісты салаты, падсаліўшы па густу кожны пласт, паліць алеем, пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай. |