- 2-3 сярэдніх качана чырвонакачаннай капусты
-6 ст. лыжак солі,
-паўшклянкі вады,
-молатае насенне каляндры,
-4 галоўкі часныку,
-1 ст. лыжка молатага чорнага перцу,
-2 бурака,
-цукар.
Капусту шаткуем лапшой, пераціраем з соллю ў тазіку, перасыпаем цукрам і старанна змешваем.
Бурак адварваем у лупіне, ачысціўшы, шаткуем, адціскаем сок, змешваем з воцатам і вадой і гэтай вадкасцю заліваем капусту, выкладзеную у 5-літровы слоік.
Зашпунтоўваем слоік поліэтыленавым вечкам і пераносім у склеп. Захоўваецца да вясны. Спробу можна здымаць праз 3 дні. |