-1 невялікі вілок чырвонакачаннай капусты,
-5 сярэдніх бульбін,
-1 сталовая лыжка воцату,
-1 цыбуліна,
-алей,
-1 небуйны салёны агурок,
- сок 1 цытрыны,
-соль,
-зеляніна па густу.
Капусту дробна нашаткуйце, заліце кіпенем і праз 15 хвілін адкіньце на друшляк. Злёгку пасаліце, апырскайце цытрынавым сокам і паліце алеем.
Адвараную бульбу ачысціце ад скуркі і нарэжце на невялікія кубікі. Бульбу пасаліце і запраўце алеем.
Дробна пасечыце цыбулю і кубікамі парэжце агурок. Бульбу змяшайце з цыбуляй і агурком.
Выкладзіце на шырокую талерку ў такім парадку: у цэнтры размесціце капусту, а па краях - бульбу. Перад падачай на стол упрыгожце зелянінай. |