-300 г чырвонакачаннай капусты,
-200 г бульбы,
-50 мл воцату,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-50 г салёных агуркоў,
-100 мл алею,
-1 г. лыжка соку цытрыны,
-зеляніна,
-соль.
Чырвонакачанную капусту нашаткаваць, заліць кіпенем, праз 20 хвілін адкінуць на друшляк, пасаліць, паліць паловай падрыхтаванага воцату і алею. Адварыць у лупіне бульбу, астудзіць, ачысціць, нарэзаць кубікамі, пасаліць.
Заправіць бульбу пакінутым алеем, паперчыць, паліць рэшткамі воцату, пасыпаць зелянінай.
У бульбу дадаць дробна нарэзаную рэпчатую цыбулю і нарэзаны кубікамі салёны агурок.
На талерку ў цэнтры змясціць капусту, а вакол раскласці бульбяную салату. Упрыгожыць галінкамі зеляніны. |