-200 г чырвонакачаннай капусты,
- 100 г апельсінаў,
-100 г мандарынаў,
-100 г груш,
-100 г інжыра,
-75 мл апельсінавага соку,
-50 мл аліўкавага алею.
Капусту тонка нашаткаваць і перацерці да утварэння соку. Апельсіны і мандарыны падзяліць на долькі і ачысціць іх ад плёнкі. Буйныя долькі апельсіна нарэзаць папярок.
Свежыя грушы ачысціць ад лупіны, выдаліць асяродак і нарэзаць долькамі. Інжыр нарэзаць дробнымі кубікамі.
Падрыхтаваныя прадукты перамяшаць, заправіць апельсінавым сокам і аліўкавым алеем. Гатовую салату пакласці горкай у салатніцу, упрыгожыць садавінай. |