-300 г чырвонакачаннай капусты,
-200 г грыбоў,
-100 г салёных агуркоў,
-50 г рэпчатай цыбулі,
-50 мл алею,
-соль - па густу,
-цукар - па густу,
-50 г зеляні кропу.
Капусту нашаткаваць, трохі пасаліць, перацерці да утварэння соку. Вараныя грыбы нарэзаць саломкай, агуркі і цыбулю нарэзаць кубікамі.
Усе прадукты перамяшаць, дадаць цукар па густу, паліць алеем. Пасыпаць зелянінай кропу. |