-1 вілок чырвонакачаннай капусты,
- сок 1 цытрыны ці 2 сталовыя лыжкі воцату,
-2 яблыка,
-алей ці маянэз,
-цукар,
-соль.
Капусту нашаткуйце і паскладайце ў рондаль. Ачысціце ад скуркі яблыкі, выражце асяродак і натрыце на дробнай тарцы. У закіпеўшую ваду дадайце сок цытрыны ці воцат і пасаліце.
Гэтым растворам заліце капусту і добра перамяшайце. Дайце трохі настаяцца, а затым адкіньце на друшляк.
Ізноў пасаліце, дадайце цукар па густу і запраўце алеем ці маянэзам. Выкладзіце ў салатніцу і ўпрыгожце долькамі яблыкаў і кружочкамі цытрыны. |