-300 г чырвонакачаннай капусты,
-100 г фасолі,
-200 г яблыкаў,
-50 г зялёнай цыбулі,
-50 мл аліўкавага алею,
-1 ст. лыжка цукру,
-30 мл яблычнага ці віннага воцату,
-соль.
Капусту тонка нашаткаваць, апусціць у кіпень на 2-3 хвіліны, адкінуць на друшляк і астудзіць.
Дадаць адвараную і астуджаную фасоль, нацёртыя на буйнай тарцы яблыкі, нарэзаную кольцамі зялёную цыбулю, воцат, соль, цукар, аліўкавы алей і ўсё перамяшаць. |