-500 г морквы,
-2 апельсіна,
- дробка солі,
-1 ст. лыжка вады флёрдаранж,
-1 ст. лыжка цукровай пудры,
- цытрына
Ачысціць моркву, разрэзаць па даўжыні і выдаліць асяродак. Памыць моркву і даць сцячы вадзе.
Змяшаць соль, ваду флёрдаранж, цукровую пудру і сок цытрыны. Нацерці ў гэты сок моркву. Добра ўсё перамяшаць.
Дадаць вычышчаныя і нарэзаныя лустачкі апельсіна. Падаваць салату моцна астуджанай.
|