
-6 яйкаў,
-2 бульбіны,
-1 - 2 морквы,
-1 - 2 салёных (можна і свежых) агурка,
-1 цыбуліна ці пучок зялёнай цыбулі,
-150 г смятаны,
-чырвоны перац,
-соль - па густу,
-1 ст. лыжка воцату.
Яйкі сварыць укрутую, нарэзаць кубікамі, дадаць адвараныя, нарэзаныя моркву і бульбу.
Салёныя агуркі нарэзаць дробнымі кубікамі, цыбулю нашаткаваць, усё перамяшаць, пасаліць, заправіць смятанай і воцатам, паперчыць, асцярожна перамяшаць.
Даць салаце некаторы час пастаяць, затым паскладаць горачкай у талеркі, упрыгожыць зорачкамі з морквы.
 |