-400 г кальрабі,
-1 вялікая цыбуліна,
-алей,
-2 сталовыя лыжкі маянэза,
-соль,
-зеляніна пятрушкі.
Кальрабі ачысціце і нарэжце тонкай саломкай. Цыбулю дробна пасечыце. Усё змяшайце і запраўце алеем. Пастаўце на невялікі агонь і трохі абсмажце, пасля гэтага хутка астудзіце, пасаліце, дадайце маянэз, усё перамяшайце. Выкладзіце салату ў салатніцу горкай і перад падачай на стол пасыпце зелянінай.
|