-3 невялікія кальрабі,
-2 чырвоных балгарскіх перца,
-1 цыбуліна,
-3 памідора,
-1/2 слоікі маянэза,
-лісце зялёнай салаты,
-зеляніна,
-соль.
Кальрабі ачысціце ад лісцяў і адварыце ў падсоленай вадзе да гатовасці. Затым астудзіце, ачысціце ад скуркі і нарэжце на невялікія кубікі. Перац разрэжце напалову, выдаліце насенне, а мякаць нарэжце кубікамі.
Памідоры вымыйце і парэжце невялікімі кружочкамі ці лустачкамі. Цыбулю дробна пасечыце. Усё змяшайце ў вялікай місцы, запраўце маянэзам. Прамыйце лісце салаты, прасушыце іх і пакладзіце на шырокую талерку.
Зверху выкладзіце салату. Перад падачай на стол упрыгожце галінкамі зеляніны і долькамі памідораў.
|