-500 г капусты браколі,
-100 г аліў без костачак,
-50 г чырвонай рэпчатай цыбулі,
-50 мл алею,
-чорны молаты перац,
-чырвоны молаты перац,
-соль.
Галоўкі браколі вымыць, падзяліць на суквецці і праварыць на пару на працягу 5 хвілін, астудзіць і разабраць на дробныя галінкі. Цыбулю нарэзаць тонкімі паўколамі, алівы - кольцамі. Усе прадукты для салаты злучыць, пасаліць, паперчыць, перамяшаць, заправіць алеем.
|