-400 г кальрабі,
-100 г морквы,
-100 г яблыкаў,
-1 ст. лыжка цытрынавага соку,
-50 мл алею,
-соль.
Кальрабі і моркву ачысціць ад скуркі і нарэзаць саломкай ці нацерці на буйнай тарцы. Яблыка, вычышчанае ад скуры і насеннай камеры, нарэзаць саломкай і змяшаць з цытрынавым сокам, каб не пацямнела. Усё злучыць, пасаліць, перамяшаць і заправіць салату з капусты алеем.
|