-400 г кальрабі,
-200 г вяндліны,
-200 г радыскі,
-100 г морквы,
-2 яйкі,
-2 ст. лыжкі алею,
-2 ст. лыжкі кісляку ці ёгурта,
-зялёная цыбуля,
-зеляніна пятрушкі,
-соль.
Кальрабі і моркву нацерці на буйнай тарцы, радыску нарэзаць тонкімі лустачкамі. Вяндліну нарэзаць кубікамі. Яйкі сварыць укрутую, бялкі адлучыць і дробна пасекчы. Гэтыя прадукты перамяшаць і заправіць сумессю з расцёртых жаўткоў з алеем і кісляком ці ёгуртам. Па густу пасаліць і пасыпаць дробна нарэзанымі пятрушкай і цыбуляй.
|