-400 г квашанай качанамі капусты,
-мочаныя яблыкі ці грушы,
-слівы,
-вінаград,
-50 г марынаванай брусніцы,
-25 г алею,
-10 г цукру.
Для марынаду:
-30 г воцату 2%-вага,
-50 г марынаду ад ягад ці капуснага расола,
-10 г цукру,
-0,5 г гваздзічкі і карыцы.
Качаны квашанай капусты (без храпак) разрэзаць на квадратныя кавалачкі, пакласці ў эмаляваны, драўляны ці фаянсавы посуд і заліць марынадам.
Для падрыхтоўкі марынаду, воцат змяшаць з марынадам ад ягад ці з капусным расолам, дадаць цукар і спецыі і давесці да кіпення. Гарачым марынадам заліць падрыхтаваную капусту.
Калі яна астыне, дадаць нарэзаныя долькамі мочаныя яблыкі ці грушы, марынаваныя слівы, вішні, вінаград, брусніцу, алей, усё старанна перамяшаць і вытрымаць на працягу аднаго - двух дзён у халодным памяшканні.
|