-400 г белакачаннай капусты,
-150 г яблыкаў,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-3 яйкі,
-70 г слівак,
-2 ст. лыжкі алею,
-1 г. лыжка гарчыцы,
-1 ст. лыжка цытрынавага соку,
-цукар,
-соль.
Капусту нашаткаваць і перацерці з соллю да вылучэння соку. Яблыкі нацерці на буйнай тарцы, цыбулю дробна нарэзаць. Усе прадукты перамяшаць. Яйкі адварыць ўкрутую, адлучыць жаўткі ад бялкоў. Жаўткі расцерці, змяшаць са сліўкамі, алеем, цытрынавым сокам і гарчыцай. Гэтым соусам паліць салату і ўпрыгожыць дробна нарэзаным бялком ад яйкаў.
|