- капуста белакачанная – 400 г
- яблыкі – 200 г
- тапінамбур – 100 г
- морква – 100 г
- эстрагон (зеляніна) – 50 г
- алей раслінны – 50 г.
Капусту дробна нашаткаваць, заліць кіпенем,
вытрымаць да астывання, ваду зліць.
Тапінамбур вымыць, ачысціць і нацерці на буйнай тарцы.
Яблыкі вымыць, выдаліць сярэдзіну і нашаткаваць іх тонкай саломкай.
Моркву вымыць, ачысціць, нашаткаваць на буйнай тарцы
і пасераваць на алеі. Капусту, яблыкі і ўсю астатнюю гародніну
злучыць, дадаць здробненую зеляніну эстрагону і перамяшаць.
|