-400 г квашанай капусты,
-2 цыбуліны,
-2 морквы,
-2 яблыка,
-1 апельсін,
-4 кружочка ананаса,
-100 г разынак без костачак,
- 2 цытрыны,
-4 сталовыя лыжкі ананасавага соку,
-2 сталовыя лыжкі цукру,
-1 сталовыя лыжкі сечанай пятрушкі.
Цыбулю ачысціць, дробна нарэзаць. Моркву нацерці на тарцы, у яблыкаў выдаліць асяродак з насеннем і таксама нацерці іх на тарцы. Апельсін ачысціць, адлучыць мякаць.
Ананас разрэзаць на дробныя кавалачкі. Затым добра ўсё перамяшаць. Дадаць разынкі. Выціснуць цытрынавы сок, заправіць ім і ананасавым сокам салату, дадаць цукар.
Яшчэ раз ўсё перамяшаць. Паставіць салату на 1 гадзіну ў халадзільнік. Дробна нарэзаць пятрушку, пасыпаць ёй салату.
|