-400 г квашанай капусты,
-2 невялікіх кіслых яблыка,
-200 г вяндліны,
-1 шклянка тлустай смятаны,
- 6 галінак пятрушкі,
-2 сталовыя лыжкі здробненых арэхаў,
-1 струк балгарскага перцу,
-зялёнае лісце салаты,
-соль,
-цукар - па густу.
Квашаную капусту адкіньце на друшляк, каб сок сцёк, затым перакладзіце ў глыбокую міску. Яблыкі ачысціце ад скуркі, выражце асяродак і нарэжце тонкімі долькамі ці вялікімі кубікамі.
Для таго каб яблыкі не пацямнелі, адразу змяшайце іх з капустай. Вяндліну нарэжце саломкай і дадайце да капусты. Перац вымыйце, разрэжце на дзве паловы, выражце асяродак з насеннем і нашаткуйце мякаць тонкай саломкай.
Пятрушку пасечыце, дадайце арэхі, уліце смятану і добра перамяшайце да утварэння аднастайнай масы. Усё перамяшайце, пасаліце і дадайце цукар па густу.
На шырокую талерку выкладзіце лісце салаты, а на іх - гароднінную сумесь. Перад падачай на стол упрыгожце галінкамі пятрушкі.
|