-200 г квашанай капусты,
-1 шклянка абрыкосаў без костачак,
-2 сталовыя лыжкі кіслага фруктовага соку,
-1/2 шклянкі ўзбітых слівак,
-1/2 шклянкі маянэза,
-соль,
-перац,
-кмен.
Капусту злёгку прамыйце пад бруёй вады, адцісніце. Выкладзіце ў міску і дадайце абрыкосы. Уліце сок, узбітыя сліўкі, маянэз, пасаліце, паперчыце, пасыпце кменам.
Усё перамяшайце, выкладзіце ў салатніцу і перад падачай на стол упрыгожце галінкамі зеляніны і палоўкамі абрыкосаў.
|