-400 г квашанай капусты,
-100 г чарнасліву без костачак,
-50 г грэцкіх арэхаў,
-1 ст. лыжка цукру,
-50 мл алею,
-6 лісцяў свежай капусты,
-галінкі каляндры.
Квашаную капусту злёгку адціснуць і дадаць нарэзаны палоскамі распараны чарнасліў і тоўчаныя грэцкія арэхі. Заправіць цукрам і алеем.
Са свежага капуснага лісця зрэзаць тлустыя пражылкі, праварыць у падсоленай вадзе 2-3 хвіліны, астудзіць.
На край кожнага ліста пакласці салату з капусты, згарнуць рулецікам. Рулецікі перавязаць галінкамі каляндры, пакласці на талерку і пасыпаць салату арэхамі.
|