-300 г квашанай капусты,
-1 шклянка фінікаў,
-1/2 шклянкі разынак,
-1/2 шклянкі смятаны,
-соль,
-цукар,
-зеляніна.
Адцісніце сок з капусты і выкладзіце яе у глыбокую міску. Фінікі нарэжце невялікімі кавалачкамі.
Разынкі прамыйце, трохі распарце і злучыце з капустай. Усё перамяшайце, запраўце смятанай, соллю, цукрам і выкладзіце ў салатніцу горкай. На нейкі час пастаўце салату ў халадзільнік.
Перад падачай на стол упрыгожце разынкамі, фінікамі і зелянінай.
|