-500 г квашанай капусты,
-3 салодкіх яблыка,
-1 сярэдняя цыбуліна,
-1 морква,
-алей ці маянэз,
-соль,
-цукар па густу.
Ачысціце яблыкі ад скуркі, выражце асяродак і дробна нарэжце іх. Гэтак жа дробна пасечыце цыбулю.
Ачысціце і натрыце на буйнай тарцы моркву. Усё перамяшайце, дадайце цукар, запраўце алеем ці маянэзам.
Выкладзіце ў глыбокую салатніцу і ўпрыгожце долькамі яблыка і кружочкамі морквы.
|