-300 г квашанай капусты,
-50 г рэпчатай цыбулі,
-100 г яблыкаў,
-100 г апельсінаў,
-50 мл алею,
-гарчыца,
-соль,
-перац - па густу,
-лісце свежай капусты - для афармлення.
Некалькі лісцяў свежай капусты прамыць і пакласці на талерку. Нарэзаную паўколамі цыбулю, нарэзаныя долькамі яблыкі і апельсіны перамяшаць з квашанай капустай.
Заправіць салату алеем, змяшаным з гарчыцай, соллю, перцам, і пакласці на капуснае лісце.
|