-300 г квашанай капусты,
-200 г яблыкаў,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-1 ст. лыжка цёртага хрэна,
-50 мл алею.
Капусту злёгку адціснуць ад расола. Дадаць цыбулю, нарэзаную паўколамі, цёртыя на буйнай тарцы яблыкі і хрэн, заправіць салату алеем.