-5 яйкаў,
-1 качан кветкавай капусты,
-3 морквы,
-1 шклянка зялёнага гарошку,
-1 пучок радыскі,
-1 агурок,
-лісце зялёнай салаты,
-1 шклянка смятаны.
Кветкавую капусту, моркву і зялёны гарошак адварыце і дробна нарэжце. Дадайце нарэзаныя лустачкамі агуркі і радыску.
Дно салатніцы выкладзіце лісцем зялёнай салаты, на іх пакладзіце перамяшаныя кветкавую капусту, моркву, агурок, гарох і радыску.
Затым заліце ўсё смятанай, зверху пакладзіце палоўкі яйкаў і ўпрыгожце гароднінай.
|